top of page

ГАЛОЎНАЕ
ПРАФЕСІЙНАЕ СВЯТА

             Настаўнік ...

             Як шмат сэнсу ў гэтым кароткім слове. Кожны настаўнік—унікальны спецыяліст, са сваёй методыкай, з шырокім кругаглядам, вялікім аб'ёмам ведаў і жыццёвага вопыту.

             Сярод усіх прафесій настаўнік - адна з самых ганаровых. Штодзённая праца кожнага педагога накіравана на выхаванне асобы, фарміраванне сапраўднага чалавека, таварыша, сябра і патрыёта.
            Нездарма ў нашай краіне ўшаноўваюць герояў гэтай прафесіі. І 1 кастрычніка нашы педагогі таксама адзначылі сваё прафесійнае свята.

            Сёння педагагічны калектыў нашай гімназіі-гэта сапраўдная пляцоўка крэатыўных, актыўных, пазітыўных, вопытных і працавітых людзей. Кожны з іх штодня ўкладвае сваё душэўнае цяпло, клопат

і ўвагу ў выхаванне падрастаючага пакалення.

             З малых гадоў нас вядуць па дарозе ведаў настаўнікі пачатковых класаў. Менавіта гэтым людзям мы гаворым дзякуй за тое, што навучылі нас пісаць, чытаць, лічыць, паказалі нам цудоўны свет першых дзіцячых даследаванняў.
             Далей нас падхапілі таленавітыя педагогі сярэдняга і старэйшага звяна. Яны вялі па таямнічых шляхах сусветнай і айчыннай гісторыі, паказвалі хвалюючы свет літаратурных герояў, адкрывалі таямніцы ўладкавання свету

на ўроках фізікі, хіміі і матэматыкі, дзяліліся ведамі пра нас саміх.

             Увесь час побач з намі нашы класныя кіраўнікі. Яны, нібы нашы другія бацькі, пастаянна падтрымлівалі нас у смутку, разам радаваліся нашым поспехам, смяяліся і плакалі з намі, вучылі нас і вучыліся самі.

             І сёння хацелася б сказаць кожнаму педагогу вялікі вам дзякуй за працу

і цеплыню, укладзеную ў кожнае юнае сэрца.
             Усе навучэнцы і рэдактарская група хацелі б яшчэ раз пажадаць вам моцнага здароўя, творчых поспехаў, самарэалізацыі, дасягнення новых вяршынь у прафесійнай сферы, любві і ўзаемаразумення ў вашых сем'ях.

Шакаль Вікторыя, кіраўнік рэдакцыйнай групы,

Паршын Павел Дзмітрыевіч, галоўны рэдактар

photo_2023-11-06_22-39-25.jpg
bottom of page